Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
05 студзеня 2018, 15:34

Калядная сімволіка

Зорка. З'яўляецца неад'емным атрыбутам. Магчыма, сімвал з'явіўся пасля таго, як замест ушаноўвання Каляд было ўведзена святкаванне Нараджэння Хрыстовага, як сімвал Віфлеемскай зоркі.

Каза. Каза ў народных абрадах з'яўляецца сімвалам урадлівасці і багацця. "Казу" водзяць у час калядавання. Чалавек у шкуры казы ў суправаджэнні музыкантаў з песнямі і танцамі абходзіць дамы.

Мядзведзь. Чалавек з вывернутым кажухом, у масцы. Часам калядоўшчыкі водзяць яго на ланцугу. Сімвалізуе здароўе, багацце, урадлівасць і сілу.

Дзед. Галоўны персанаж-калядоўшчык. Часцей за ўсё менавіта ён водзіць казу. Ён сімвалізуе памерлых продкаў, дзядоў.

Бусел. Імправізаваную галаву бусла прымацоўваюць на палку. Чалавек носіць яе над сабой уверсе, а сам хаваецца пад белай прасціной. Бусел сімвалізуе вышэйшы свет. Гэта пасланец неба.

Воўк. У Гродзенскай, Віцебскай абласцях і на Палессі рабілі для калядавання маску воўка. Гэты персанаж сядзеў за спінамі іншых пераапранутых і мог красці дзяўчат, таму апошніх ад яго хавалі.

Крыніца: паводле даных з адкрытых крыніц.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі