Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
12 снежня 2017, 15:56

Як прайсці тэхагляд

1. Дзяржтэхагляд транспартных сродкаў (ТС) праводзіцца незалежна ад месца іх дзяржаўнай рэгістрацыі.

2. На дыягнастычную станцыю аўтамабіль прадстаўляецца ў чыстым выглядзе.

3. Відзіцель прад'яўляе:

вадзіцельскае пасведчанне з талонам да яго,

пасведчанне аб рэгістрацыі ТС (тэхнічны пашпарт),

дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы за правядзенне дзяржтэхагляду*.

Таксама неабходна мець:

дзеючы дагавор страхавання аўтамабіля,

дзеючую медыцынскую даведку,

дакументы на газавае абсталяванне (калі ўстаноўлена).

4. Акрамя таго, трэба ўнесці дзяржаўную пошліну за выдачу дазволу на допуск ТС да ўдзелу ў дарожным руху:

легкавы аўтамабіль - 7 - 14 базавых велічынь**,

матацыкл - 3 БВ,

грузавы аўтамабіль - 12 - 25 БВ,

аўтобус - 12 - 22 БВ.

5. Дазвол на допуск ТС да ўдзелу ў дарожным руху размяшчаецца ў правым ніжнім вугле ветравога шкла. Дазвол для прычэпа, квадрацыкла, мапеда, матацыкла захоўваецца ва ўладальніка.

З 1 студзеня 2018 года:

адзнака аб праходжанні тэхагляду пераносіцца пры ўнясенні змяненняў у пасведчанне аб рэгістрацыі ТС (тэхпашпарт), пры выдачы дубліката пасведчання аб рэгістрацыі транспартнага сродку, а таксама пры выдачы новага дакумента (сертыфіката) аб праходжанні дзяржтэхагляду;

адзнака пераносіцца таксама пры дзяржрэгістрацыі ТС новым уласнікам у перыяд дзеяння дазволу на допуск ТС да ўдзелу ў дарожным руху.

* Залежыць ад віду транспартнага сродку і тарыфаў дыягнастычнай станцыі.

** Базавая велічыня цяпер складае Br23.

Крыніца: палажэнне аб парадку правядзення дзяржаўнага тэхнічнага агляду транспартных сродкаў і іх допуску да ўдзелу ў дарожным руху, пастанова Савета Міністраў №933 ад 6 снежня 2017 года.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі