Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
05 чэрвеня 2019, 17:17

Як не стаць ахвярай кіберзлачынца. Абарона банкаўскай карткі

Як не стаць ахвярай кіберзлачынца. Абарона банкаўскай карткі

Асноўныя правілы інфармацыйнай бяспекі па абароне банкаўскай карткі:

захоўваць у тайне пін-код карткі;

прыкрываць далонню клавіятуру пры ўводзе пін-кода;

афармляць асобную картку для анлайн-куплі;

грошы залічваць толькі ў памеры запланаванай куплі;

выкарыстоўваць паслугу 3-D Secure* і ліміты на максімальныя сумы анлайн-аперацый;

схаваць CVV-код на картцы (трохзначны нумар на адваротным баку), папярэдне захаваўшы яго;

падключыць паслугу "SMS-апавяшчэнне".

Не рэкамендуецца:

захоўваць пін-код разам з карткай/на картцы;

паведамляць CVV-код або адпраўляць яго фота;

распаўсюджваць асабістыя даныя (напрыклад пашпартныя), лагін і пароль доступу да сістэмы "Інтэрнэт-банкінг";

паведамляць даныя, атрыманыя ў выглядзе SMS-паведамленняў, сеансавыя паролі***, код аўтарызацыі, паролі 3-D Secure.

* Паслуга 3-D Secure - для пацвярджэння анлайн-плацяжу трымальнік карткі ўводзіць код (атрымлівае яго ў смс-паведамленні на тэлефон).

** Код CVV - апошнія 3 лічбы нумара на адваротным баку плацежнай карткі справа на белай лініі, прызначанай для подпісу. Код дае магчымасць распараджацца сродкамі, якія знаходзяцца на рахунку, фізічна не кантактуючы з карткай.

*** Сеансавы пароль - прадастаўляецца пры ўваходзе ў інтэрнэт-банкінг, сапраўдны толькі на працягу аднаго плацежнага сеансу.

Крыніца: МУС Беларусі

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі