ІІ Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску 21-30 чэрвеня 2019 года. Чакаецца ўдзел амаль 4 тыс. атлетаў і трэнераў.
Афіцыйны дэвіз
Bright Year, Bright You ("Яркі год, яркі ты").
Лагатып
У аснову пакладзена нацыянальная легенда пра папараць-кветку. Ідэяй да стварэння лагатыпа стаў лозунг "Ідзі за марай".
15 відаў спорту:
бадмінтон*,
баскетбол 3х3,
бокс*,
барацьба (грэка-рымская, вольная, жаночая),
веласіпедны спорт (трэк і шаша)*,
гімнастыка (спартыўная, мастацкая, акрабатыка, аэробіка і скачкі на батуце),
веславанне на байдарках і каноэ*,
дзюдо*,
каратэ*,
лёгкая атлетыка*,
самба,
стральба з лука*,
стральба (кулявая і стэндавая)*,
настольны тэніс*,
футбол пляжны.
Талісман
Адкрыты конкурс на распрацоўку талісмана ІІ Еўрапейскіх гульняў прадаўжаецца да 15 лістапада 2017 года.
Музычная тэма
Конкурс песні цырымоніі адкрыцця і закрыцця прадаўжаецца да 1 снежня 2017 года.
* Кваліфікацыя да XXXII летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа.
Крыніца: НАК.