Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
27 жніўня 2018, 14:24

Хто часцей карыстаецца бязвізавым рэжымам

З моманту ўступлення сілу ўказа аб падаўжэнні тэрміну знаходжання замежных грамадзян у Беларусі да 30 сутак прайшоў месяц. Дзяржпагранкамітэт падлічыў, грмадзяне якіх краін у гэты перыяд часцей прыбывалі ў Беларусь без віз праз Нацыянальны аэрапорт Мінск.

Пропуск грамадзян па бязвізавым рэжыме з 27 ліпеня па 26 жніўня 2018 года:

Германія - 1658 чалавек (на 35,4% больш*),

ЗША - 969 (на 48,2% больш),

Італія - 946 (на 52,6% больш),

Вялікабрытанія - 892 (на 49,7% больш),

Польшча - 792 (на 13% больш),

Францыя - 589 (на 53,4% больш),

Нідэрланды - 530 (на 120,8% больш),

Іспанія - 383 (на 101,6% больш),

Латвія - 377 (на 60,4% больш),

Фінляндыя - 314 (на 98,7% больш).

Прыехаць у Беларусь без візы на 30 дзён (уключаючы дні прылёту і вылету) могуць грамадзяне 73 дзяржаў.

Умова - прыбыццё і вылет праз Нацыянальны аэрапорт Мінск (не распаўсюджваецца на асоб, якія прыбываюць у Беларусь авіярэйсамі з Расіі, а таксама маюць намер ажыццявіць вылет у аэрапорты Расіі).

Пры сабе неабходна мець:

пашпарт;

страхавы поліс на суму не менш як 10 тыс. еўра (можна аформіць пасля прылёту);

грошы - не менш за 2 базавыя велічыні (адна БВ цяпер складае Br24,5) на дзень знаходжання.

* У параўнанні з аналагічным перыядам 2017 года.

Крыніца: Дзяржаўны пагранічны камітэт, МЗС Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі