Беларусь належыць да краін з самадастатковай вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі і з'яўляецца лідарам у СНД па вытворчасці на душу насельніцтва*:
- бульбы - 675 кг,
- мяса - 127 кг,
- малака - 771 кг,
- яек - 375 шт.
Займае пятае месца ў СНД па вытворчасці на душу насельніцтва:
- збожжа - 842 кг,
- агародніны - 206 кг.
Спажыванне асноўных прадуктаў харчавання ў 2017 годзе (на душу насельніцтва):
- мяса і мясапрадукты - 92 кг,
- малако і малочныя прадукты - 249 кг,
- яйкі - 265 шт.,
- бульба і бульбапрадукты - 172 кг,
- агародніна, бахчавыя культуры і прадукты іх перапрацоўкі - 153 кг,
- фрукты, ягады і прадукты іх перапрацоўкі - 89 кг.
У 2010 годзе спажыванне асноўных прадуктаў харчавання было:
- мяса і мясапрадукты - 84 кг,
- малако і малочныя прадукты - 242 кг,
- яйкі - 292 шт.,
- бульба і бульбапрадукты - 183 кг,
- агародніна, бахчавыя культуры і прадукты іх перапрацоўкі - 149 кг,
- фрукты, ягады і прадукты іх перапрацоўкі - 65 кг.
Удзельная вага продажу прадуктаў харчавання беларускай вытворчасці ў рознічным тавараабароце арганізацый гандлю ў першым паўгоддзі 2018 года:
- яйкі - 100%,
- мяса і мясныя прадукты - 99,8%,
- сметанковае масла - 99,7%,
- сыры - 94,8%,
- цукар - 90,9%,
- бульба - 89,5%,
- мука - 85,9%.
На пачатак 2018 года ў Беларусі працавала каля 17 тыс. прадуктовых магазінаў (30% ад агульнай колькасці магазінаў). У разліку на 10 тыс. жыхароў прыпадае 18 прадуктовых магазінаў.
* Тут і далей - даныя за 2017 год.
Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі.