Арганізацыі аховы здароўя зменяць графік работы ў лістападаўскія выхадныя і святы.
Бальнічныя арганізацыі будуць працаваць:
7 лістапада - па графіку святочнага дня,
8 лістапада - рабочага дня,
9 і 16 лістапада - суботы,
10 лістапада - выхаднога дня.
Работа амбулаторна-паліклінічных, арганізацый пералівання крыві, медыцынскай тэхнікі, аптэк і іншых будзе арганізавана:
7 лістапада - па графіку святочнага дня,
8 і 9 лістапада - суботы,
10 лістапада - выхаднога дня,
16 лістапада - рабочага дня.
У выхадныя і святочныя дні амбулаторна-паліклінічныя ўстановы, прыёмныя аддзяленні бальніц, траўматалагічныя пункты, аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі будуць узмоцнены найбольш кваліфікаванымі спецыялістамі.
Рабочы дзень з пятніцы 8 лістапада пераносіцца на суботу 16 лістапада.
7 лістапада ў Беларусі адзначаецца Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Крыніца: Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.