Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
20 верасня 2018, 16:36

Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі

Беларусь захоўвае лідзіруючыя пазіцыі сярод гандлёвых партнёраў Расіі ў СНД. У сваю чаргу Расія традыцыйна застаецца асноўным гандлёвым партнёрам Беларусі.

Аб'ём знешняга гандлю таварамі ў студзені-ліпені 2018 года - $20,4 млрд. У агульным аб'ёме экспарту тавараў Беларусі на долю Расіі прыпадала 38,8% - $7,4 млрд. Імпарт тавараў з Расіі склаў 59,1% у агульным аб'ёме імпарту Беларусі - $13 млрд.

Беларусь экспартавала:

малако і малочную прадукцыю - $903 млн;

мяса і мясныя субпрадукты - $434 млн;

аўтамабілі грузавыя - $544 млн;

аўтамабілі легкавыя і аўтамабілі, прызначаныя для перавозкі 10 і больш чалавек, - $94 млн;

трактары і седлавыя цягачы - $165 млн.

Беларусь імпартавала:

нафту сырую - $4012 млн;

прыродны газ - $1641 млн;

чорныя металы і вырабы з іх - $1173 млн;

легкавыя аўтамабілі - $464 млн;

нафтапрадукты - $912 млн.

Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі