Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
20 сакавіка 2018, 14:41

Гадавіна хатынскай трагедыі

22 сакавіка 1943 года спалена беларуская вёска Хатынь. Разам з вёскай былі спалены або расстраляны 149 чалавек.

Як развіваліся падзеі

22 сакавіка раніцай нямецкая аўтакалона, у якой ехаў шэф-камандзір першай роты капітан паліцыі Ганс Вёльке, трапіла ў партызанскую засаду атрада "Мсцівец" недалёка ад вёскі Хатынь. Ганс Вёльке быў забіты.

У другой палове дня карнікі акружылі вёску ў мэтах ажыццявіць "прынцып агульнага калектыўнага пакарання" за магчымую дапамогу вяскоўцаў партызанам.

За гады акупацыі на тэрыторыі Беларусі:

праведзена больш за 140 вялікіх карных аперацый,

больш за 9 тыс. населеных пунктаў разбурана і спалена,

больш за 2 млн чалавек загінулі ад рук акупантаў.

188 вёсак ужо не змаглі адрадзіцца.

Крыніца: паводле даных з адкрытых крыніц.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі