Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
02 мая 2019, 12:34

Эстафета "Полымя міру"

Агонь II Еўрапейскіх гульняў запаляць у Рыме 3 мая ў музейным комплексе Ara Pacis Museum. У час мерапрыемства таксама будзе прэзентаваны сімвал акцыі - аліўкавае дрэва.

Пасля факел адправіцца на гару Манблан, дзе таксама будзе падняты сцяг Беларусі. Затым эстафета прадоўжыцца па краінах Еўропы: Аўстрыі, Славеніі, Венгрыі, Славакіі, Чэхіі і Польшчы.

Агонь Еўрапейскіх гульняў пабывае ў 55 населеных пунктах на тэрыторыі 8 краін: Італіі, Славакіі, Славеніі, Венгрыі, Аўстрыі, Чэхіі, Польшчы і Беларусі.

Свой шлях у Беларусі "Полымя міру" пачне ў Брэсце 12 мая.

Факел пранясуць больш як па 60 населеных пунктах ва ўсіх рэгіёнах краіны. Фінішуе эстафета вынясеннем полымя на цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў 21 чэрвеня ў Мінску на стадыёне "Дынама".

Працягласць эстафеты агню складзе роўна 50 дзён.

Факел распрацаваны дызайнерам Дырэкцыі ІІ Еўрапейскіх гульняў Юліяй Брайчук разам са спецыялістамі завода-вытворцы - ААТ "Навагрудскі завод газавай апаратуры". Факел з нержавеючай сталі вышынёй 81 см важыць каля 1,7 кг.

Факеланосцамі ў час эстафеты выступяць 450 чалавек: спартсмены, вядомыя прадстаўнікі культуры, навукі, мастацтва, грамадскія дзеячы.

Крыніца: Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі