Дзень без аўтамабіля завяршае Еўрапейскі тыдзень мабільнасці, мэта якога - прыцягнуць насельніцтва да выкарыстання альтэрнатыў аўтамабільнаму транспарту.
Вадзіцелі 22 верасня могуць бясплатна карыстацца грамадскім транспартам Мінска пры прад'яўленні правоў і тэхнічнага пашпарта на аўто.
У сувязі з правядзеннем акцыі 22 верасня з 6.00 да 24.00 на ўчастку вул.Кастрычніцкай ад д.16/1 да д.16/25 закрываецца рух у абодвух напрамках.
Праграма мерапрыемстваў:
14:00 - 18:00 - работа дзіцячай зоны, велазоны, экалагічных арганізацый;
16:00 - 21:00 - канцэртная праграма;
17.00 - урачыстае адкрыццё свята;
21:00 - прабег падсвечаных веласіпедаў па маршруце вул.Кастрычніцкая - вул.Трасцянецкая - вул.Аранская - вул.Свярдлова - пр.Незалежнасці - пл.Я.Коласа.
Крыніца: Мінскі гарадскі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.