Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
26 лютага 2018, 12:30

Дэкрэт "Аб развіцці прадпрымальніцтва"

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 лістапада падпісаў дэкрэт №7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва", які з'яўляецца ключавым дакументам з пакета нарматыўных прававых актаў па паляпшэнні бізнес-клімату ў краіне.

Асноўныя новаўвядзенні:

1. Паведамляльны прынцып стварэння бізнесу. Цяпер для займання вызначанымі дэкрэтам відамі дзейнасці дастаткова будзе падаць адзінае паведамленне ў выканкам праз службу "адно акно" (дапускаецца паштовае адпраўленне з паведамленнем аб уручэнні) альбо з дапамогай партала электронных паслуг. На наступны дзень ужо можна будзе займацца заяўленым відам дзейнасці.

2. Спрошчаны патрабаванні па пажарнай бяспецы і санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні.

3. Максімальна знімаюцца адміністрацыйныя бар'еры, звязаныя з наяўнасцю складаных і працяглых працэдур, атрыманнем вялікай колькасці даведак, узгадненняў і іншай дазвольнай дакументацыі.

4. Павышаецца адказнасць бізнесу. Дэкрэт устанаўлівае адміністрацыйную адказнасць кіраўніка за забеспячэнне нармальнай работы прадпрыемства. У прыватнасці, за непрыняцце ім неабходных мер па належнай арганізацыі дзейнасці прадпрыемства, што прывяло да шкодных наступстваў, калі няма прыкмет злачынства або іншага адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжаны штраф ад 10 да 200 базавых велічынь.

Крыніца: дэкрэт №7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва".

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі