Датэрміновае галасаванне на мясцовых выбарах у Беларусі пройдзе з 13 па 17 лютага.
Час работы ўчасткаў*:
10.00 - 14.00,
16.00 - 19.00.
Для галасавання пры сабе неабходна мець адзін з наступных дакументаў:
пашпарт,
вадзіцельскае пасведчанне,
ваенны білет (для ваеннаслужачых тэрміновай службы),
пенсійнае пасведчанне (пры наяўнасці ў ім фатаграфіі),
службовае пасведчанне дзяржаўнага служачага,
студэнцкі білет,
даведка органаў унутраных спраў (для грамадзян, якія страцілі пашпарт),
пасведчанне на права на жыхарства (для грамадзян Расіі, якія пастаянна пражываюць у краіне).
Дзень выбараў - 18 лютага.
*Выключэнне складаюць участкі, якія ўтвораны ў воінскіх часцях, санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, што аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах.
Крыніца: Цэнтральная камісія Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.