Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
15 лістапада 2017, 11:43

Даследаванне STEPS. Курэнне ў Беларусі

У 2016-2017 гадах у Беларусі праведзена даследаванне STEPS. Апытана больш як 6 тыс. беларусаў ад 18 да 69 гадоў з усіх рэгіёнаў рэспублікі.

Мужчыны:

48,3% мужчын у Беларусі курыць;

самая шматлікая група курцоў ва ўзросце 30-44 гадоў;

сярэдні ўзрост пачатку курэння - 16,9 года;

кожны дзень у сярэднім выкурваецца 16 цыгарэт;

Br52,8 - траціцца на цыгарэты кожны месяц.

Жанчыны:

12,6% жанчын у Беларусі курыць;

самая шматлікая група курцоў ва ўзросце 30-44 гадоў;

сярэдні ўзрост пачатку курэння - 19,9 года;

кожны дзень у сярэднім выкурваецца 10,4 цыгарэты;

Br52,8 - траціцца на цыгарэты кожны месяц.

Паводле статыстыкі за апошнія 12 месяцаў, 6 з 10 курцоў урач рэкамендаваў кінуць курыць.

7 з 10 дарослых звяртаюць увагу на антытытунёвую інфармацыю на тэлебачанні або радыё.

4 з 10 думалі кінуць курыць з-за папераджальных надпісаў на пачках цыгарэт.

3 з 10 дарослых курцоў спрабавалі кінуць за апошнія 12 месяцаў.

56% насельніцтва Беларусі ніколі не курыла.

14,4% насельніцтва курыла ў мінулым, але змагло завязаць са шкоднай прывычкай.

Крыніца: STEPS, Міністэрства аховы здароўя Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі