Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
04 кастрычніка 2017, 12:11

Бяспека пячнога ацяплення

Перад пачаткам ацяпляльнага сезона дымаходы і печы павінны быць ачышчаны ад сажы.

Бягучая ачыстка:

- ацяпляльныя печы - раз у тры месяцы;

- печы і ачагі бесперапыннага дзеяння - раз у два месяцы;

- кухонныя пліты і іншыя печы доўгачасовага палення - раз у месяц.

Забараняецца:

- прымяняць для распальвання печы лёгкія на загаранне вадкасці;

- паліць дровамі, даўжыня якіх перавышае памеры топкі;

- паліць печы з адкрытымі дзверцамі;

- перапальваць печы;

- пакідаць без нагляду печы, якія паляцца, даручаць нагляд дзецям;

- паліць вугалем, коксам і газам печы, не прызначаныя для гэтых відаў паліва;

- паліць без металічнай засцярогі падлогі памерам не менш як 70x50 см перад дзверцамі печы.

Крыніца: МНС.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі