Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
22 студзеня 2018, 16:11

Бяспечны электраабагравальнік

Забаронена:

- размяшчаць правады абагравальніка пад дываны і іншыя пакрыцці;

- дазваляць дзецям гуляць з абагравальнікам;

- сушыць на ўключаным электрапрыборы рэчы;

- выкарыстоўваць абагравальнікі ў памяшканні, дзе знаходзяцца лакафарбавыя матэрыялы, растваральнікі або іншыя лёгкія на загаранне вадкасці;

- карыстацца пашкоджанымі, самаробнымі або саматужнымі абагравальнікамі;

- пакідаць уключаным на ноч абагравальнік без функцыі аўтаматычнага адключэння.

Рэкамендуецца:

- уважліва чытаць інструкцыю, звяртаць увагу на час эксплуатацыі прыбора і патрабаванні па дапушчальным току;

- трымаць электрапрыбор на бяспечнай адлегласці ад фіранак і мэблі;

- рэгулярна ачышчаць абагравальнік ад пылу.

Калі абагравальнік загарэўся:

1. Выцягніце вілку з разеткі або абясточце кватэру.

2. Накрыйце прыбор, які гарыць, тоўстай тканінай або коўдрай альбо паспрабуйце засыпаць полымя пяском, зямлёй, парашком.

3. Калі вы не справіліся з агнём за некалькі хвілін, не трацячы часу, выклічце ратавальнікаў.

Кругласутачныя нумары МНС - 101 або 112.

Крыніца: МНС Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі