У Беларусі ўказам пашыраны пералік відаў эканамічнай дзейнасці, якімі грамадзяне маюць права займацца па заяўным прынцыпе без рэгістрацыі ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў.
Рэалізацыя ўласных кулінарных вырабаў,
прадастаўленне месц для кароткатэрміновага пражывання,
рамонт мэблі, гадзіннікаў і абутку,
зборка мэблі,
дызайн інтэр'ера, мэблі, адзення і абутку, графічны дызайн,
пашыў адзення,
настройка музычных інструментаў,
распілоўка дроў,
пагрузка грузаў,
кладка печаў і камінаў,
аддзелачныя работы,
распрацоўка вэб-сайтаў,
абслугоўванне камп'ютарнага і перыферыйнага абсталявання,
цырульніцкія і касметычныя паслугі.
Умовы заяўнага прынцыпу:
1. падача заявы,
2. рэгістрацыя ў падатковых органах,
3. выплата адзінага падатку. Памер падатку разлічваецца зыходзячы са стаўкі падатку за месяц і падатковай базы.
Крыніца: указ №337 "Аб рэгуляванні дзейнасці фізічных асоб".