Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
02 лістапада 2017, 15:29

Біяметрычныя дакументы Беларусі

Увядзенне біяметрычных дакументаў у Беларусі плануецца са студзеня 2019 года.

ID-картка - дакумент, які засведчвае асобу, для карыстання ўнутры краіны.

Картка змяшчае:

фатаграфію,

подпіс,

асноўныя даныя,

кантактны і бескантактны чыпы.

Перавагі:

абарона ад падробак,

зручнасць карыстання,

скарачэнне часу на адміністрацыйныя працэдуры,

у перспектыве з дапамогай ID-карткі можна будзе аплачваць паслугі або плаціць падаткі.

Пашпарт і ID-картка будуць выдавацца ў абавязковым парадку з 14 гадоў. Але картка можа выдавацца па жаданні законных прадстаўнікоў і з нараджэння дзіцяці.

Кошт ID-карткі - 1 базавая велічыня*.

Біяметрычны пашпарт будзе выкарыстоўвацца для выезду за мяжу. На 32 старонках будзе персанальная інфармацыя ўладальніка, чып і месца для віз. Ніякіх адзнак, акрамя віз, у новых пашпартах не прадугледжана.

Кошт пашпарта - 3 базавыя велічыні*.

* Цяпер 1 БВ складае Br23.

Крыніца: МУС.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі