Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
21 мая 2018, 11:51

Беларусь увайшла ў топ-10 самых дружалюбных для крыптавалют краін Еўропы

Беларусь знаходзіцца ў ліку самых дружалюбных краін для крыптавалют і блокчэйн-праектаў, аб чым сведчыць рэйтынг на сайце канферэнцыі BlockShow Europe 2018.

Аўтары даследавалі рэгуляванне крыптавалют у 48 еўрапейскіх краінах. Беларусь аказалася на 10-й пазіцыі ў тым ліку таму, што да 2023 года ў краіне ўстаноўлены нулявы падатак на крыптавалюты.

Беларусь лічыцца адным з лепшых месцаў для правядзення ICO.

Топ-10 самых дружалюбных для крыптавалют краін Еўропы:

Швейцарыя

Гібралтар

Мальта

Вялікабрытанія

Данія

Германія

Партугалія

Нідэрланды

Фінляндыя

Беларусь.

21 снежня 2017 года Беларусь легалізавала ўсе крыптавалюты і аперацыі з імі. Дэкрэт №8 "Аб развіцці лічбавай эканомікі" не прадугледжвае ніякіх абмежаванняў да аперацый па стварэнні, размяшчэнні, захоўванні, адчужэнні, абмене токенаў, а таксама дзейнасці крыптабіржаў і крыптаплатформ.

Крыніца: www.blockshow-rating.com

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі