Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
01 лістапада 2017, 11:54

Беларусь у сусветным рэйтынгу Doing Business

Беларусь заняла ў рэйтынгу Doing Business 2018 ("Вядзенне бізнесу - 2018") 38-ы радок сярод 190 дзяржаў. У параўнанні з мінулым годам рэйтынг Беларусі пагоршыўся на адну пазіцыю.

Становішча Беларусі па ключавых індыкатарах рэйтынгу:

рэгістрацыя ўласнасці - 5-е месца (не змянілася);

атрыманне дазволаў на будаўніцтва - 22-е месца (вышэй на 6 пазіцый);

забеспячэнне выканання кантрактаў - 24-е месца (вышэй на 3 пазіцыі);

падключэнне да сістэмы электразабеспячэння - 25-е месца (ніжэй на 1 пазіцыю);

рэгістрацыя прадпрыемстваў - 30-е месца (вышэй на 1 пазіцыю);

міжнародны гандаль - 30-е месца (не змянілася);

абарона інвестараў - 40-е месца (вышэй на 2 пазіцыі);

вырашэнне неплацежаздольнасці - 68-е месца (вышэй на 1 пазіцыю);

атрыманне крэдытаў - 90-е месца (вышэй на 11 пазіцый);

падаткаабкладанне - 96-е месца (вышэй на 3 пазіцыі).

Сярод краін постсавецкай прасторы самае высокае месца займае Грузія - 9-е, Эстонія - 12-е, Літва - 16-е, Латвія - 19-е. Далей размясціліся Расія (35-е), Казахстан (36-е), Узбекістан (74-е), Украіна (76-е), Кыргызстан (77-е), Таджыкістан (123-е).

У глабальным рэйтынгу лідарам засталася Новая Зеландыя. На другім месцы Сінгапур. За імі ідуць Данія, Рэспубліка Карэя, Ганконг (Кітай), ЗША, Вялікабрытанія, Нарвегія, Грузія і Швецыя.

Крыніца: The World Bank Group.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі