Туркменістан з'яўляецца адным са стратэгічных партнёраў Беларусі ў Цэнтральнай Азіі. Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі ўсталяваны 21 студзеня 1993 года.
Тавараабарот паміж Беларуссю і Туркменістанам па выніках 2018 года склаў $32,2 млн, з іх $27,6 млн - экспарт беларускіх тавараў.
Тавараабарот ($ млн):
2007 - 87,8,
2008 - 49,4,
2009 - 74,9,
2010 - 90,8,
2011 - 238,1,
2012 - 237,7,
2013 - 320,
2014 - 194,9,
2015 - 93,6.
2016 – 120,6
2017 – 65,1
2018 – 32,2.
Беларусь пастаўляе ў Туркменістан:
трактары,
грузавыя аўтамабілі,
лекавыя прэпараты,
прадукцыю лёгкай і дрэваапрацоўчай прамысловасці,
сельскагаспадарчую прадукцыю (спірт этылавы, цукар, солад, малочную прадукцыю).
Беларусь увозіць з Туркменістана:
бавоўнавую пражу і валакно,
тканіны,
трыкатажнае палатно,
воўну,
пасцельную і сталовую бялізну.
Найбольш значныя сумесныя беларуска-туркменістанскія праекты:
рэалізацыя кантракта на будаўніцтва беларускімі спецыялістамі пад ключ Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната па выпуску калійных угнаенняў (урачыстае адкрыццё камбіната адбылося 31 сакавіка 2017 года);
навучанне ў беларускіх вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах больш як 8 тыс. грамадзян Туркменістана.
Крыніцы: МЗС Беларусі, Нацыянальны статыстычны камітэт.-0-