Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Малдовай устаноўлены 19 лістапада 1992 года. Па аб'ёме тавараабароту па выніках 2017 года Малдова заняла 4-е месца сярод краін СНД.
Тавараабарот ($ млн):
2012 - 338,5,
2013 - 357,3,
2014 - 411,8,
2015 - 268,2,
2016 - 227,1,
2017 - 220,5.
Беларусь пастаўляе ў Малдову:
нафтапрадукты,
цукар,
трактары і седлавыя цягачы,
нафтавы кокс і бітум,
тралейбусы,
тытунёвыя вырабы і інш.
Малдова пастаўляе ў Беларусь:
агародніну і фрукты,
вінаград,
моцнае спіртное і віно,
кукурузу,
дываны і падлогавыя пакрыцці,
гіпс і інш.
Крыніца: МЗС Беларусі.