Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
18 чэрвеня 2018, 16:02

Беларусь і Расія: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва

Беларусь захоўвае лідзіруючыя пазіцыі сярод гандлёвых партнёраў Расіі ў СНД. У сваю чаргу Расія традыцыйна застаецца асноўным гандлёвым партнёрам Беларусі.

Аб'ём знешняга гандлю таварамі ў 2017 годзе - $32,5 млрд.

У агульным аб'ёме экспарту тавараў Беларусі на долю Расіі прыпадала 44,1% - $12,9 млрд.

Імпарт тавараў з Расіі склаў 57,2% у агульным аб'ёме імпарту Беларусі - $19,6 млрд.

Беларусь экспартавала:

малако і малочную прадукцыю - $1 937 млн;

мяса і мясныя субпрадукты - $694 млн;

аўтамабілі грузавыя - $740 млн;

аўтамабілі легкавыя і аўтамабілі, прызначаныя для перавозкі 10 і больш чалавек, - $93 млн;

трактары і седлавыя цягачы - $311 млн.

Беларусь імпартавала:

нафту сырую - $5 317 млн;

прыродны газ - $2 962 млн;

чорныя металы і вырабы з іх - $1 834 млн;

легкавыя аўтамабілі - $558 млн;

нафтапрадукты - $1 082 млн.

Пачатак 2018 года Беларусь і Расія адзначылі ростам экспартна-імпартных аперацый у студзені-красавіку на 8,8 і 25%.

Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі