Аўстрыя з'яўляецца важнейшым партнёрам Беларусі ў сферы інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Многія сусветна вядомыя аўстрыйскія фірмы маюць філіялы і прадстаўніцтвы ў Беларусі, прадастаўляюць крэдытныя сродкі для фінансавання гандлю і рэалізацыі інвестыцыйных праектаў.
Аб'ём знешняга гандлю таварамі паміж Беларуссю і Аўстрыяй у 2018 годзе склаў $171,5 млн, у тым ліку беларускі экспарт - $28,4 млн.
Тавараабарот ($ млн):
2007 - 205,7,
2008 - 254,6,
2009 - 177,5,
2010 - 213,4,
2011 - 269,2,
2012 - 291,4,
2013 - 375,5,
2014 - 309,7,
2015 - 184,0.
2016 - 144,3
2017 - 177,4.
Беларусь пастаўляе ў Аўстрыю фрукты, нафтапрадукты, калійныя ўгнаенні, мэблю, вырабы з металу, грузавыя аўтамабілі.
Аўстрыя пастаўляе ў Беларусь прадукты, вакцыны, лякарствы, угнаенні, паперу.
Сярод перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва Беларусі і Аўстрыі - выкарыстанне аднаўляльных крыніц энергіі, тэхналогіі ўтылізацыі адходаў, камунальная інфраструктура, лесаперапрацоўка, будаўніцтва, інфармацыйныя тэхналогіі.
Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі, пасольства Аўстрыі ў Беларусі.