З 4 па 9 чэрвеня праходзіць міжнародная спецыялізаваная выстаўка "Белагра-2019".
Месца правядзення: Мінскі раён, аграгарадок Шчомысліца, 3-і км ад МКАД (ГЛЦ "Глобус Парк").
Экспазіцыя:
плошча - каля 25 тыс. кв.м,
больш за 300 адзінак тэхнікі.
Удзельнікі:
29 замежных дэлегацый (Германія, Ізраіль, ЗША, Канада, Кітай, Літва, Расія, Чэхія, Швецыя і інш.), звыш 550 кампаній.
Галоўная навінка выстаўкі - інавацыйная экспазіцыя "Эксперыментальнае поле". На ёй можна будзе ўбачыць, параўнаць і ацаніць усходы эксперыментальных сартоў азімай пшаніцы, трыцікале, жыта і ячменю.
Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "Белагра" праводзіцца з 1990 года.
Крыніца: Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, ЗАТ "Мінскэкспа".