Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
07 чэрвеня 2018, 12:39

"Белагра-2018"

З 5 па 10 чэрвеня праходзіць міжнародная спецыялізаваная выстаўка "Белагра-2018".

Месца правядзення: Мінскі раён, аграгарадок Шчомысліца, 3-і км ад МКАД (ГЛЦ "Глобус Парк").

Экспазіцыя:

плошча - каля 25 тыс. кв.м,

больш за 300 адзінак тэхнікі.

Удзельнікі:

28 замежных дэлегацый,

звыш 500 кампаній з больш як 25 краін (Германія, Ізраіль, ЗША, Казахстан, Кітай, Літва, ААЭ, Пакістан, Расія, Чэхія і інш.).

Упершыню будзе прадстаўлена тэхніка, зробленая фермерамі сваімі рукамі.

Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "Белагра" праводзіцца з 1990 года.

Са студзеня па красавік 2018 года гаспадаркамі ўсіх катэгорый у Беларусі выраблена прадукцыі на Br3 446 млн (101,5% да аналагічнага перыяду мінулага года).

Экспарт харчовых тавараў і сельскагаспадарчай сыравіны за першы квартал 2018 года склаў $1 215,9 млн (109,9% да аналагічнага перыяду мінулага года).

Крыніца: Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, ЗАТ "Мінскэкспа".

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі