Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
28 жніўня 2018, 14:15

Асцярожна! Лініі электраперадачы

Якія меры бяспекі неабходна выконваць паблізу энергааб'ектаў.

Пад дзеючымі лініямі электраперадачы (ЛЭП) забараняецца:

праводзіць земляныя работы,

рыбачыць,

вырошчваць дрэвы і кусты,

рабіць снежныя насыпы,

ажыццяўляць паліў вадой,

нейкім чынам перагароджваць доступ,

размяшчаць на доўгі час людзей і жывёл.

Ахоўная зона ЛЭП:

да 1 кВ - 2 м;

6-10 кВ - 10 м;

35 кВ - 15 м;

110 кВ - 20 м;

220 кВ - 25 м.

Пры правядзенні сельгасработ паблізу ЛЭП забаронены спыненне, запраўка і рамонт машын. Рух машын пад правадамі паветранай лініі электраперадачы дапускаецца толькі ў транспартным становішчы ў месцы найменшага правісання правадоў, бліжэй да апоры.

Смяротна небяспечна рыбалка паблізу ЛЭП. Вугляпластыкавыя вудачкі з'яўляюцца добрымі праваднікамі электрычнага току. Дакрананне да правадоў або нават набліжэнне вудачкі да правадоў можа прывесці да траўмаў.

Крыніца: ДВА "Белэнерга", адкрытыя крыніцы.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі