Поўная версія
Інфаграфіка
Уся інфаграфіка

Арганізаваны турызм у Беларусі ў 2017 годзе

05.03.2018 | 17:44
Арганізаваны турызм у Беларусі ў 2017 годзе

У Беларусі ў 2017 годзе ажыццяўлялі турыстычную дзейнасць 1444 арганізацыі, паслугамі якіх скарысталася 1987 тыс. арганізаваных турыстаў і экскурсантаў.

Колькасць беларусаў, якія выязджалі ў 2017 годзе за мяжу, склала 727,5 тыс. чалавек. У краіны СНД арганізавана выязджалі 19%, у краіны ЕС - 35,5%, іншыя краіны свету - 45,5%.

Найбольш наведвальнымі замежнымі краінамі былі Турцыя, Егіпет, Украіна, Балгарыя, Расійская Федэрацыя, Польшча, Іспанія, Грэцыя, Чарнагорыя, Чэхія, Літва і Італія.

Колькасць арганізаваных турыстаў і экскурсантаў, якія наведалі Рэспубліку Беларусь у 2017 годзе, склала 282,7 тыс. чалавек. Найбольшая колькасць прыбыўшых прыпадала на расіян (67,7%).

Сярод іншых краін свету лідарамі па колькасці наведванняў Рэспублікі Беларусь з'яўляліся Літва, Польшча, Латвія, Украіна, Кітай, Германія, Эстонія, Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Ізраіль.

Сярэдняя працягласць знаходжання замежных турыстаў склала 4 дні.

У 2017 годзе колькасць арганізаваных турыстаў унутры краіны была 82,1 тыс. чалавек, экскурсантаў - 894,7 тыс. чалавек.

У рэспубліцы ў 2017 годзе ажыццяўляў дзейнасць 1821 суб'ект аграэкатурызму. Колькасць турыстаў, якія скарысталіся паслугамі аграэкатурызму за мінулы год, склала 351,1 тыс. чалавек. Грамадзяне Беларусі ў агульнай колькасці аграэкатурыстаў склалі 90,4%.

Крыніцы: Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь, Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь.

Стадыён "Дынама" Стадыён "Дынама"
19 чэрвеня 2018, 15:29
Як стаць донарам Як стаць донарам
11 чэрвеня 2018, 14:58
Новая мадэль БЕЛАЗа Новая мадэль БЕЛАЗа
08 чэрвеня 2018, 15:44
"Белагра-2018" "Белагра-2018"
07 чэрвеня 2018, 12:39
Загрузіць яшчэ
Поўная версія