Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
03 жніўня 2018, 15:00

Адпачынак не на шкоду прыродзе

Адпачываючы на прыродзе, выконвайце гэтыя нескладаныя правілы.

1. Адпачывайце ў спецыяльна адведзеных зонах і месцах.

2. Пры адпачынку на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях (нацыянальны парк, заказнік, запаведнік) захоўвайце іх рэжым аховы і выкарыстання*.

У выпадку парушэння - штраф ад 4 да 35 базавых велічынь**.

3. Паркуйце машыну ў прызначаным для гэтага месцы або не бліжэй за 30 м ад берагавой лініі, мыццё машын у межах водаахоўных зон не дапускаецца.

У выпадку парушэння - штраф да 10 БВ.

4. Не псуйце жывое наглебавае покрыва, напрыклад, пратэктарамі шын.

У выпадку парушэння - папярэджанне або штраф да 20 БВ.

5. Не раскладвайце агонь у забароненых месцах. Раскладвайце агонь па правілах, а лепш выкарыстоўвайце мангал або жароўню.

У выпадку парушэння - папярэджанне або штраф да 50 БВ.

6. Не сячыце і не знішчайце расліннасць - прывозьце дровы і вугаль з сабой.

У выпадку парушэння - штраф да 50 БВ.

7. Не наносьце шкоду жывёлам і раслінам.

У выпадку парушэння - штраф ад 20 да 50 БВ.

8. Не кратайце мурашнікі, гнёзды, норы і іншае жыллё дзікіх жывёл.

У выпадку парушэння - штраф да 30 БВ.

9. Прыбірайце за сабой смецце.

У выпадку парушэння - штраф ад 5 да 50 БВ.

* Больш падрабязна можна даведацца на афіцыйных сайтах асабліва ахоўных прыродных тэрыторый і інфармацыйных знаках.

** Базавая велічыня (БВ) сёння складае Br24,5.

Крыніца: Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі