Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
24 жніўня 2018, 09:22

Абавязкі прэм'ер-міністра і віцэ-прэм'ераў

Прэм'ер-міністр Сяргей Румас

Ажыццяўляе непасрэднае кіраванне дзейнасцю Савета Міністраў. Забяспечвае агульнае кіраўніцтва і кантроль за інвестыцыйнай дзейнасцю, выкананнем важнейшых параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, выкананнем рэспубліканскага бюджэту. Каардынуе пытанні ўзаемадзеяння з Нацыянальным сходам, Канстытуцыйным судом, Вярхоўным судом, Дзяржаўным сакратарыятам Савета бяспекі, Генеральнай пракуратурай, Нацыянальным банкам, Следчым камітэтам.

Курыруе пытанні:

унутраных спраў,

замежных спраў,

абароны,

бюджэту,

фінансаў,

дзяржаўнай бяспекі,

юстыцыі,

МУС,

МЗС (акрамя пытанняў знешнеэканамічнай дзейнасці),

міністэрства абароны,

сувязі і інфарматызацыі,

фінансаў (у частцы пытанняў выканання рэспубліканскага бюджэту),

юстыцыі (акрамя пытанняў Дэпартамента па архівах і справаводстве),

КДБ,

Дзяржпагранкамітэта,

аблвыканкамаў,

Мінскага гарвыканкама,

Апарату Савета Міністраў.

Першы намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Турчын

Адказвае за каардынацыю і кантроль за знешнеэканамічнай дзейнасцю арганізацый, падпарадкаваных ураду, для забеспячэння выканання важнейшых параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны па экспарце тавараў і паслуг, сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі.

Курыруе пытанні:

эканомікі,

падатковай і грашова-крэдытнай палітыкі,

знешнеэканамічнай дзейнасці,

лагістыкі,

фінансавага забеспячэння інвестыцыйнай дзейнасці,

ацэнкі эфектыўнасці інвестыцыйных праектаў,

дзяржаўных знакаў,

каштоўных металаў,

страхавой дзейнасці,

каштоўных папер,

маёмасных адносін (уключаючы кіраванне, распараджэнне, прыватызацыю, ацэнку і ўлік маёмасці, што знаходзіцца ва ўласнасці Беларусі),

прадпрымальніцтва,

гандлю,

паслуг насельніцтву,

мытнай справы,

міжнародных фінансавых і эканамічных арганізацый,

свабодных эканамічных зон,

развіцця лічбавай эканомікі.

Намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Кухараў

Курыруе пытанні:

развіцця будаўнічага комплексу,

транспарту і камунікацый,

жыллёвай і камунальнай гаспадаркі,

надзвычайных сітуацый.

Намеснік прэм'ер-міністра Ігар Ляшэнка

Курыруе пытанні:

развіцця прамысловасці,

энергетычнага комплексу,

энергаэфектыўнасці, якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі прамысловасці,

стандартызацыі,

збору, перапрацоўкі лому і адходаў чорных і каляровых металаў,

навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці,

інтэлектуальнай уласнасці,

імпартазамяшчэння,

фарміравання балансу паліўна-энергетычных рэсурсаў Саюзнай дзяржавы.

Намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка

Ажыццяўляе рэалізацыю паўнамоцтваў прадстаўніка ад Беларусі ў Савеце Еўразійскай эканамічнай камісіі, па пытаннях дзейнасці Беларусі ў рамках Саюзнай дзяржавы, Еўразійскага эканамічнага саюза, нацыянальнага каардынатара Беларусі па пытаннях СНД. Будзе займацца каардынацыяй работы кіраўніцтва ўрада з насельніцтвам.

Курыруе пытанні:

сацыяльна-культурнай сферы,

адукацыі,

аховы здароўя,

спорту,

друку,

аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння насельніцтва,

гуманітарнай дзейнасці,

сацыяльнай абароны,

архіваў і справаводства.

Намеснік прэм'ер-міністра Міхаіл Русы

Курыруе пытанні:

развіцця аграпрамысловага комплексу,

вытворчасці і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі,

харчовых рэсурсаў,

лясной гаспадаркі,

прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя,

мінеральна-сыравіннай базы,

гідраметэаралогіі.

У залежнасці ад курыруемых напрамкаў за віцэ-прэм'ерамі замацаваны адпаведныя міністэрствы і іншыя дзяржорганы.

Крыніца: Распараджэнне прэм'ер-міністра Беларусі ад 22 жніўня 2018 года №249р.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі