Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
14 жніўня 2019, 13:42

ААТ "Фарэлевая гаспадарка "Лахва"

Галаўное прадпрыемства ААТ "Фарэлевая гаспадарка "Лахва" заснавана ў 2013 годзе і знаходзіцца ў вёсцы Касічы Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці.

Спецыялізацыя:

вырошчванне рыб каштоўных парод (фарэль радужная) у Быхаўскім, Бялыніцкім і Касцюковіцкім раёнах;

вырошчванне рыбапасадачнага матэрыялу (малькоў фарэлі радужнай) у Горацкім раёне.

Асноўныя вытворча-фінансавыя паказчыкі за 2018 год:

атрымана жывой рыбы - 500 т,

выручка ад рэалізацыі тавараў - Br4577 тыс.,

экспарт тавараў (работ, паслуг) - $1094 тыс.,

прыбытак ад рэалізацыі - Br215 тыс.,

сярэдняспісачная колькасць - 77 чал.,

сярэднямесячная заработная плата - Br844,1 тыс.,

рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі - 5,2%.

Кароткая характарыстыка вытворчасці:

тэрміны вырошчвання рыбы (ад 15 г да 1кг) - ад 16 да 20 месяцаў;

пасадка малявак для вырошчвання - 2 разы ў год.

Пры вырошчванні рыбы выкарыстоўваецца замкнёны цыкл водазабеспячэння.

За студзень-чэрвень 2019 года атрымана 70,6 т рыбы, улоў таварнай рыбы склаў 220,3 т.

Крыніца: Магілёўскі аблвыканкам

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі