Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
31 мая 2018, 14:07

1 чэрвеня - Міжнародны дзень абароны дзяцей

На 1 студзеня 2018 года ў Беларусі пражывалі 1865 тыс. дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў. У параўнанні з пачаткам 2010 года колькасць дзяцей павялічылася на 107 тыс. (на 6,1%).

Размеркаванне колькасці дзяцей па ўзростах (на 01.01.2018, у % да агульнай колькасці дзяцей да 18 гадоў):

0-6 гадоў - 809 тыс. (43,4%),

7-14 гадоў - 786 тыс. (42,2%),

15-17 гадоў - 270 тыс. (14,4%).

Больш за палову нараджэнняў звязаны з нараджэннем жанчынай другога, трэцяга і наступных дзяцей. Штогод нараджаецца больш хлопчыкаў.

У 2017 годзе нарадзіліся 103 тыс. дзяцей (53 тыс. хлопчыкаў і 50 тыс. дзяўчынак), у тым ліку 1099 двайнят і 16 трайнят.

Памеры аднаразовых дапамог:*

- пры нараджэнні першага дзіцяці: Br2066, другога і трэцяга - Br2892;

- штомесячнай дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3-х гадоў: на першае дзіця - Br312, на другое і наступнае - Br357, на дзіця-інваліда - Br401.

Самыя папулярныя дзіцячыя імёны:**

Арцём, Міхаіл, Сафія і Паліна.

*у маі 2018 года.

**па стане на снежань 2017 года

Крыніца: Белстат, Міністэрства юстыцыі

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі