Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотарэпартаж
18 верасня 2017, 13:41

Ваенныя Беларусі і Расіі адпрацавалі пытанні адбіцця наступлення праціўніка і контратакі на Барысаўскім палігоне

18 верасня, Барысаў /Кар. БЕЛТА/. Узброеныя сілы Беларусі і Расіі адпрацавалі сёння на Барысаўскім палігоне пытанні ўзаемадзеяння пры адбіцці наступлення праціўніка і правядзенні контратакі для аднаўлення страчанага становішча па пярэднім краі абароны войскаў Саюзнай дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Бітва вялася не толькі на зямлі, але і ў паветры. Вялікая ўвага была ўдзелена арганізацыі ўзаемадзеяння на ўсіх узроўнях паміж падраздзяленнямі, воінскімі часцямі і злучэннямі.

Паводле слоў намесніка начальніка Галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі УС Расіі генерал-маёра Дзмітрыя Гарбаценкі, беларускія і расійскія ваеннаслужачыя наладзілі эфектыўнае і паспяховае ўзаемадзеянне. "Максімальна збліжаныя дзеянні штабоў і падраздзяленняў забяспечваюць той самы поспех, які мы сёння назіралі", - адзначыў ён.-0-

Фота Раміля Насібуліна

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі