Кастынг абласнога этапу нацыянальнага конкурсу "Міс Беларусь-2018" прайшоў 1 лютага ў Магілёве. Выбіраюць самую прыгожую дзяўчыну ў Беларусі адзінаццаты раз (конкурс праводзіцца з 1998 года, з 2008 года яго падрыхтоўкай займаецца тэлеканал АНТ).
Фінал нацыянальнага конкурсу прыгажосці "Міс Беларусь" пройдзе ў сакавіку 2018 года. Пераможца акрамя кароны і права прадстаўляць Беларусь на міжнародных конкурсах прыгажосці атрымае буйны грашовы прыз.
Конкурс "Міс Беларусь-2018" праводзяць тэлеканал АНТ, Міністэрства культуры і Нацыянальная школа прыгажосці.
Фота Алега Файніцкага