Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотарэпартаж
20 верасня 2017, 21:41

У Брэсцкім тэатры лялек прайшоў перадпрэм'ерны паказ спектакля "Новая зямля"

20 верасня ў Брэсцкім тэатры лялек адбыўся перадпрэм'ерны паказ спектакля "Новая зямля" паводле паэмы класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа. 22 верасня гэтым спектаклем будзе адкрывацца новы 55 тэатральны сезон. Пастаноўка прымеркавана да 135-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа.

Актуальнасць паэмы, сапраўдная народнасць, шматграннасць характараў герояў, багатая і каларытная мова - усё гэта прыцягнула ўвагу і натхніла галоўнага рэжысёра тэатра Аляксандра Янушкевіча стварыць свой сцэнічны варыянт твора і ўвасобіць яго на сцэне.

У маштабным тэатральным праекце задзейнічаны ўвесь акцёрскі склад тэатра. Спектакль адрасаваны як падлеткавай, так і дарослай аўдыторыі.

Фота Кацярыны Гараевай.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі