Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотарэпартаж
16 снежня 2017, 18:39

Рэзідэнцыя Дзеда Мароза адкрылася пад Віцебскам

Прыдзвінская рэзідэнцыя Дзеда Мароза адкрылася 16 снежня ў лесе пад Віцебскам. У ліку першых гасцей на ўрачыстай цырымоніі былі хлопчыкі і дзяўчынкі з дзіцячых дамоў і дамоў сямейнага тыпу Віцебскага раёна.

Дзеці і падлеткі разам з казачнымі героямі ў форме інспектараў ДПС сталі ўдзельнікамі "Бяспечных прыгод фіксікаў у навагоднім лесе". Акрамя асноўнай казачнай прыгоды, госці свята змаглі паўдзельнічаць у тойкросінгу (абмен цацкамі, праводзіцца па аналогіі з букросінгам), чаяпіцці з блінамі, наведаць майстэрню Дзеда Мароза і спецыяльную фотазону, прымераць форму юнага інспектара ДАІ.

Навагодні праект рэалізаваны аддзелам адукацыі, спорту і турызму Віцебскага райвыканкама сумесна з ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама на базе аздараўленчага лагера "Спартакавец", размешчанага за пяць кіламетраў ад Віцебска.

Фота Аляксандра Хітрова

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі