Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотарэпартаж
27 сакавіка 2018, 16:19

МНС праводзіць вучэбныя эвакуацыі ў гандлёвых цэнтрах Беларусі

Міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка паведаміў аб тым, што кіраўнік дзяржавы даў даручэнне МНС распрацаваць комплексны план і да канца месяца арганізаваць праверкі ў Беларусі ўсіх месцаў масавага скопішча людзей (гандлёвых цэнтраў, кінатэатраў і інш.). Работа была арганізавана ў той жа дзень. Перш за ўсё ратавальнікі звяртаюць увагу на пытанні забеспячэння бяспекі на аб'ектах, шляхі эвакуацыі, работу сістэмы бяспекі, аўтаматыкі, пажаратушэння, а таксама навучання персаналу - іх веды і ўменні, фактычныя напрацоўкі. Міністр парэкамендаваў усім кіраўнікам, уладальнікам гэтых аб'ектаў не чакаць прыходу работнікаў МНС, а прыняць вычарпальныя меры па стварэнні бяспечных умоў. Інфармацыя аб выніках праверак гандлёвых цэнтраў будзе размяшчацца на сайце МНС.

Лукашэнка даручыў МНС правесці праверкі ўсіх гандлёвых цэнтраў у БеларусіЛукашэнка даручыў МНС правесці праверкі ўсіх гандлёвых цэнтраў у Беларусі
"Кіраўнік дзяржавы даў даручэнне МНС распрацаваць комплексны план і да канца месяца арганізаваць праверкі такіх аб'ектаў", - сказаў міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка.

Работнікі Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС праверылі тры гандлёвыя цэнтры - "Сімакс" на вул. Несцерава, ГУМ на пр. Незалежнасці і "Дана Мол" на вул. П. Мсціслаўца. Фота Андрэя Пакумейкі

Гандлёвы цэнтр "Сімакс" на вул. Несцерава.

У ходзе праверкі былі выяўлены парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі.

Наступны пункт праверкі - універмаг ГУМ.

Вучэбная эвакуацыя ў ГЗЦ "Дана Мол" на вул. Пятра Мсціслаўца

У гандлёвым цэнтры Jusk у Брэсце 27 сакавіка прайшло вучэнне МНС. Паводле легенды, у адным з арэндуемых павільёнаў ГЦ адбылося ўзгаранне. Правяралася аператыўнасць работы персаналу гандлёвага цэнтра, работа сістэмы апавяшчэння пажару, праводзілася адпрацоўка эвакуацыі персаналу і наведвальнікаў і ліквідацыі ачагоў узгарання. Фота Вадзіма Якубёнка

27 сакавіка маштабныя вучэнні з эвакуацыі былі праведзены ў гандлёвым цэнтры OldCity. Фота Леаніда Шчаглова

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі