Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотарэпартаж
12 верасня 2018, 09:07

Міжнародны тэатральны фестываль "Белая вежа" ў Брэсце

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праграму шасцідзённага тэатральнага свята адкрыла адна з апошніх прэм'ер Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы - камедыя "Рэвізор" у пастаноўцы Мікалая Пінігіна і Дзмітрыя Цішко.

Гледачам прадставілі сучасны погляд на класічную камедыю Гогаля. На сцэне выступілі Віктар Манаеў, Зоя Белахвосцік, Павел Харланчук-Южакоў і іншыя купалаўцы. На малой сцэне тэатральная кампанія Піпа Утана з англійскага Сомерсета прадставіла монаспектакль "Маргарэт", прысвечаны першай жанчыне - прэм'ер-міністру Вялікабрытаніі.

На фестывалі "Белая вежа" ў 2016 годзе за выкананне ролі Чарлі Чапліна ў аднайменным спектаклі Піп Утан быў узнагароджаны дыпмломам "За лепшую мужчынскую ролю". XXIII Міжнародны тэатральны фестываль "Белая вежа" прадоўжыцца па 16 верасня. У праграме заяўлены 26 спектакляў ад 25 тэатральных калектываў з 10 краін.-0-

Спектакль "Наша жыццё - вялікі сцэнарый" тэатральнай студыі "Паралель" г. Баранавічы'

Піп Утан у ролі Маргарэт Тэтчэр у спектаклі "Маргарэт"'

Фото Вадзіма Якубёнка

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі