12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вынікі аграрнага сезона, віншаванні лепшых хлебаробаў і шырокая праграма для гасцей, выстаўка-кірмаш, творчыя пляцоўкі, Горад майстроў і вялікі канцэрт.
Госці фестывалю сабраліся на стадыёне "Барысаў-Арэна", які ў гэты дзень ператварыўся ў вялікую святочную пляцоўку.
Больш за 15 тысяч чалавек прыехалі ў гэты дзень у Барысаў. Па традыцыі кожны раён прэзентаваў свой каравай. Лепшыя працаўнікі аграрнай галіны прайшлі ва ўрачыстым шэсці па стадыёне і атрымалі ўзнагароды з рук старшыні аблвыканкама Анатоля Ісачанкі.
Пераможцам абласных спаборніцтваў па ўборцы збожжа ў бягучым годзе стаў Нясвіжскі раён. Другое месца прысуджана Маладзечанскаму, трэцяе - Смалявіцкаму раёнам. У 2020 годзе абласныя "Дажынкі" прыме Чэрвень.-0-
Фота Раміля Насібуліна