Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотарэпартаж
08 сакавіка 2018, 13:48

Лёгкаатлетычны забег Beauty run прайшоў у Мінску

У Міжнародны жаночы дзень Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі адзначыла свята па-спартыўнаму - самым жаноцкім забегам Beauty Run, у якім больш за тры тысячы прыгажунь прабеглі ў цэнтры горада. Ім трэба было пераадолець на выбар дыстанцыю 2 км або 5 км. Стартавалі і фінішавалі ўдзельніцы на праспекце Незалежнасці.

Гэта мерапрыемства - адзін са складнікаў кампаніі па барацьбе з дамашнім насіллем. Усе ўдзельніцы атрымалі памятны медаль, кветкі і пасведчанне.

Пасля фінішу прайшоў конкурс на самы яркі вобраз сярод дзяўчат, якія прабеглі любую з прапанаваных дыстанцый у касцюмах. Таксама былі адзначаны прызамі балельшчыкі ў намінацыі "Лепшы плакат". Спецыяльны прыз - "Лепшая мужчынская падтрымка" быў уручаны самаму актыўнаму балельшчыку, які на працягу забегу падтрымліваў удзельніц.

Фота Генадзя Жынкова.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі