21 ліпеня, пасля праходжання ваеннай стажыроўкі, 58 студэнтаў 4 курса ваеннай кафедры Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута ва ўрачыстай абстаноўцы ў Брэсцкай крэпасці прынялі ваенную прысягу.
Будучыя ваенныя медыкі праходзілі стажыроўку ў 38-й асобнай гвардзейскай Венскай Чырванасцяжнай дэсантна-штурмавой брыгадзе на працягу трох тыдняў. Пасля прыняцця прысягі курсанты накіруюцца ў Гомель, дзе прадоўжаць вывучэнне клінічных дысцыплін, такіх як ваенна-палявая хірургія, ваенна-палявая тэрапія, ваенная эпідэміялогія і іншыя дысцыпліны. Пасля заканчэння навучання курсантам, акрамя дыплома ўрача, будзе прысвоена званне лейтэнанта медыцынскай службы.
Фота Вадзіма Якубёнка