Музычная прэмія "Залаты грамафон" адгрымела ў беларускай сталіцы вечарам 25 лістапада.
На сцэну "Мінск-Арэны" выйшлі зоркі расійскай эстрады, самыя папулярныя артысты, за песні якіх слухачы "Рускага Радыё" найбольш актыўна галасавалі на працягу года. Гэта Філіп Кіркораў, Мікалай Баскаў, Святлана Лабада, Вера Брэжнева, Макс Барскіх, Аляксандр Маршал, Зара, Дзіяна Арбеніна, Артур Піражкоў, Artik & Asti, Таісія Павалій і Аліна Аўгуст, Дзяніс Майданаў.
Мінск разам з Масквой і Санкт-Пецярбургам стаў адным з трох гарадоў, у якіх адбыўся гала-канцэрт "Залатога грамафона".
Фота Максіма Гучака