Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотарэпартаж
10 лютага 2018, 17:52

Кастынг конкурсу "Міс Беларусь-2018" у Мінску

Ужо больш за 130 дзяўчат прайшлі нацыянальны адбор конкурсу "Міс Беларусь-2018" у рэгіёнах. Адборачная камісія пабывала ва ўсіх абласных цэнтрах. Сёння ўсе прыгажуні прыехалі ў Мінск. Дзяўчыну, якая на два гады атрымае запаветны тытул "Міс Беларусь", выберуць 11-ы раз. Фінал конкурсу адбудзецца ў маі.

Умовы для ўдзельніц застаюцца практычна нязменнымі. Узрост - ад 18 да 24 гадоў. Рост - не ніжэйшы за 174 сантыметры. Прэтэндэнткі на карону не павінны быць у шлюбе і мець дзяцей. Важна таксама беларускае грамадзянства. Вопыт у моднай індустрыі зусім не абавязковы, затое канкурсантка, гатовая змагацца за каралеўскі тытул, безумоўна, павінна быць адукаванай і цікавай. Акрамя тэлеканала АНТ, у гэтым годзе арганізатарамі конкурсу выступаюць Міністэрства культуры і Нацыянальная школа прыгажосці.

Фота Генадзя Жынкова

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі