Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотарэпартаж
14 ліпеня 2019, 16:48

Агульны залік чэмпіянату Беларусі па водных лыжах

14 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каманды спартыўных школ Наваполацка і Мінска перамаглі ў агульным заліку юніёрскага чэмпіянату Беларусі па водных лыжах, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Кірыл Лапкоўскі'

Па выніках трох відаў праграмы (фігурнага катання, слалама і скачкоў з трампліна) за рыксенам (электрацягай) вадналыжнікі Віцебскага рэгіёна ў агульным заліку набралі 16323,09 бала. Мінчане ў катэгорыі да 19 гадоў - 7722,76.

Тры залатыя медалі па выніках турніру ў актыве Кірыла Лапкоўскага, які выступаў у катэгорыі да 19 гадоў. У заключным відзе праграмы - скачках з трампліна - ён змог паказаць рэзультат 49,5 м. Алена Пархоменка ў гэтым відзе паляцела на 40,2 м, Сафія Гвоздзева перамагла ў скачках з трампліна сярод 15-гадовых - 36,7 м, а сярод юнакоў у гэтай узроставай катэгорыі роўных не было прадстаўніку сталіцы Васілю Мазуркевічу - 41,8 м.

Чэмпіянат у Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі (РЦАП) па вадналыжным спорце стаў адборачным для спартсменаў ад 15 да 19 гадоў да маючага адбыцца 13-15 верасня дамашняга юніёрскага чэмпіянату Еўропы.

Як адзначыў старшы трэнер РЦАП Віктар Наважылаў, фарміраванне каманды на наступны старт восенню па выніках чэмпіянату Беларусі практычна завершана. "Для ўдзелу ў чэмпіянаце Еўропы адабраны па пяць спартсменаў, шостыя нумары яшчэ рашаем. Пасля турніру юніёрская каманда адправіцца ў славацкі горад Кошыцэ, дзе 19-21 ліпеня адбудзецца Кубак Еўропы. Далей спартсмены будуць рыхтавацца да галоўнага старту сезона ўжо ў Беларусі", - расказаў Віктар Наважылаў.

Раней на чэмпіянаце Еўропы беларускія вадналыжнікі занялі першае каманднае месца сярод дзяўчат і юнакоў. І ў верасні каманда, паводле слоў трэнера, пастараецца пацвердзіць статус адной з вядучых зборных у Еўропе.-0-

Фота Аксаны Манчук

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі