Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотарэпартаж
01 верасня 2017, 10:30

Дзень ведаў у Беларусі

У Рэспубліцы Беларусь - Дзень ведаў. Адзначаецца ў першы дзень новага навучальнага года. Традыцыйна ў гэты дзень у школах праходзяць урачыстыя лінейкі, прысвечаныя пачатку навучальнага года. З асаблівай урачыстасцю сустракаюць у школах першакласнікаў. Першае верасня - гэта святочны дзень для ўсіх школьнікаў, студэнтаў і іх бацькоў. Першае верасня напаўняе адчуваннем свята сэрцы многіх тысяч людзей - ад школьніка да прафесара, аб'яднаных нястомнай прагай пазнання і радасцю творчасці.

У мікрараёне Камсамольскі Крычава сёння адкрылі школу нумар 8 на 1020 месц. Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін і старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі. Фота Алега Файніцкага

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка прыняў удзел у святочнай лінейцы з нагоды Дня ведаў у СШ нумар 2 Докшыц Віцебскай вобласці. Фота Аляксандра Хітрова

Урачыстае адкрыццё сярэдняй школы нумар 41 у Мінску. Фота Аксаны Манчук

Урачыстая лінейка ў сувораўскім вучылішчы. Фота Раміля Насібуліна

Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на святочнай лінейцы, прысвечанай Дню ведаў у Пружанскім раёне

Адкрыццё дзіцячай пляцоўкі ў парку Дружбы народаў у Мінску. Фота Генадзя Жынкова

Гродзенскае абласное кадэцкае вучылішча з 1 верасня змяніла месца дыслакацыі: з абласнога цэнтра кадэты пераехалі ў аграгарадок Парэчча за 30 км ад Гродна. У новым навучальным годзе за парты абласнога кадэцкага вучылішча сядуць 108 юнакоў і дзяўчат. Фота Леаніда Шчаглова

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі