У гарналыжным цэнтры "Сонечная даліна" 21 студзеня прайшло гарадское свята - Дзень снегу.
Галоўнай падзеяй сталі спаборніцтвы па гарналыжным спорце, у якіх прынялі ўдзел амаль 200 спартсменаў з усёй Беларусі. Для наведвальнікаў свята былі арганізаваны конкурсы і гульні, работа аніматараў, выступленні творчых калектываў.
Сусветны дзень снегу адзначаецца ў студзені па ініцыятыве Міжнароднай федэрацыі лыжнага спорту. Арганізатарамі мерапрыемства ў Мінску выступілі Мінгарвыканкам, Беларускі лыжны саюз і гарналыжны цэнтр "Сонечная даліна".
Фота Ягора Паўлюшчыка.