Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотарэпартаж
24 верасня 2017, 15:53

Дзень Інстытутаў Канфуцыя ў Мінску

Дзень Інстытутаў Канфуцыя прайшоў у Мінску 24 верасня, яго арганізатары далі магчымасць акунуцца ў кітайскую культуру. На адзін дзень Верхні горад ператварыўся ў пляцоўку з яркімі элементамі традыцыйных свят Паднябеснай. Арганізатары фестывалю - Клас Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры і вытворца бытавой тэхнікі "Мідэа" - прадставілі шмат граней культуры сучаснага і старажытнага Кітая. Гледачы ўбачылі традыцыйную вясельную цырымонію, паназіралі за танцамі Дракона і Льва, пачулі сола кітайскай скрыпкі і іншыя выступленні музыкантаў. Інтэрактыўная праграма была насычана майстар-класамі, дзе жадаючых навучылі кітайскай чайнай цырымоніі, усходняй аздараўленчай тэхніцы тайцзыцюань, асновам каліграфічнага роспісу, гульні ў тайцзы-тэніс і многаму іншаму. А лепшыя шэф-повары кітайскіх рэстаранаў Мінска на працягу ўсяго дня частавалі гасцей традыцыйнымі стравамі.

Фота Генадзя Жынкова

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі