Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотарэпартаж
22 снежня 2017, 09:05

Дабрачынная акцыя "Нашы дзеці"

Навагодняя дабрачынная акцыя "Нашы дзеці", якая праходзіць пад патранатам Прэзідэнта Беларусі, прадоўжыцца з 11 снежня 2017 года па 10 студзеня 2018-га.

У час акцыі кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў наведваюць дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы, апякунскія і прыёмныя сем'і, дзіцячыя бальніцы, акажуць ім дапамогу ў вырашэнні існуючых праблем, уручаць дзецям падарункі.

Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў 20 снежня ў час рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" ўручыў навагоднія падарункі вучням Маладзечанскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната. Ён павіншаваў выхаванцаў і педагогаў з надыходзячым 2018 годам і Калядамі, пажадаў ім усяго самага добрага і радаснага ў новым годзе.

Ратавальнікі ў рамках акцыі "Нашы дзеці" наведалі падшэфную Чэхаўшчынскую дапаможную школу-інтэрнат. Да выхаванцаў школы 20 снежня прыехаў міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка. Ён павіншаваў усіх з надыходзячымі святамі, пажадаў поспехаў, здзяйснення жаданняў і ўручыў дзецям падарункі.

Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў прыняў удзел у дабрачынным свяце ў гродзенскай школе-інтэрнаце для дзяцей з парушэннем зроку, якое праходзіла ў рамках акцыі "Нашы дзеці". Вучням былі ўручаны падарункі ад Гродзенскага аблвыканкама, шэфаў і грамадскіх арганізацый. Дзеці паказалі гасцям казачны спектакль.

21 снежня касманаўт Алег Навіцкі прыняў удзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці". Алег Навіцкі наведаў дзіцячы дом сямейнага тыпу ў аграгарадку Гарадзец Шклоўскага раёна.

Прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных спраў на чале з міністрам Ігарам Шуневічам 21 снежня ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" наведалі Радашковіцкую школу-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Ігар Шуневіч уручыў дзецям навагоднія падарункі.

Старшыня Дзяржкаммаёмасці Андрэй Гаеў 21 снежня павіншаваў вучняў сталічнай спецшколы нумар 14 для дзяцей з парушэннем слыху. У рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" для кожнага з дзяцей былі падрыхтаваны падарункі - наборы цукерак. Таксама за кошт падарункаў папоўніцца школьная бібліятэка, агульны кошт новых кніг ад выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" складае больш за Br300. Яшчэ Br12 тыс. спонсарскай дапамогі плануецца накіраваць на набыццё апаратна-праграмных комплексаў для аснашчэння медыятэкі бібліятэкі (у школе актыўна выкарыстоўваюцца сучасныя электронныя сродкі навучання), а таксама на рамонт памяшканняў бібліятэкі і актавай залы школы.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі