Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотарэпартаж
22 снежня 2015, 12:00

Дабрачынная акцыя "Нашы дзеці"

Дабрачынная навагодняя акцыя "Нашы дзеці" пройдзе ў Беларусі з 10 снежня 2015 года па 10 студзеня 2016 года.

У акцыі прымуць удзел кіраўнікі як рэспубліканскіх, так і мясцовых органаў улады. Яны наведаюць апякунскія і прыёмныя сем'і, дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, сем'і, якія выхоўваюць інвалідаў, а таксама цэнтры рэабілітацыі, дзіцячыя бальніцы і г.д. Па традыцыі дзяцей павіншуюць з Калядамі і Новым годам, перададуць падарункі, дапамогуць вырашыць існуючыя праблемы.

Прадстаўнікі Генеральнай пракуратуры 23 снежня ў час акцыі "Нашы дзеці" наведалі Асіповіцкую школу-інтэрнат для дзяцей з парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарату. Намеснік генпракурора Аляксандр Лашын і начальнік аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі ведамства Дар'я Лебедзева павіншавалі дзяцей з надыходзячымі навагоднімі святамі і падарылі ім электронныя планшэты.

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі павіншаваў з навагоднімі святамі выхаванцаў Шклоўскай дзяржаўнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната з парушэннямі зроку 23 снежня. Губернатар ад імя аблвыканкама падарыў школе-інтэрнату спецыяльныя сродкі навучання (брайлеўскі дысплэй для людзей са слабым зрокам, устройства для чытання), інтэрактыўную дошку, мультымедыйны камп'ютар, а таксама салодкія наборы.

Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў у час акцыі "Нашы дзеці" перадаў ДУ "Рэспубліканскі рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей-інвалідаў" музычныя цэнтры. "Яны будуць прыносіць вам задавальненне, таму што вы будзеце слухаць тую музыку, якая вам падабаецца. Але гэта не проста забава - гэта элемент вашага выздараўлення, рэабілітацыі. Паколькі добрая музыка станоўча ўздзейнічае на арганізм, робіць чалавека не толькі дабрэйшым, але і здаравейшым", - запэўніў Андрэй Кабякоў.

Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін у рамках навагодняй дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" наведаў дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Намеснік прэм'ер-міністра Наталля Качанава 28 снежня наведала Рудзенскую дапаможную школу-інтэрнат. Гаворачы аб акцыі "Нашы дзеці", у ходзе якой арганізавана наведванне школы-інтэрната, яна падкрэсліла: "Кожнае дзіця ў гэта навагодняе светлае свята павінна атрымаць падарунак і, несумненна, цеплыню нашых душ і сэрцаў".


31 снежня кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Аляксандр Косінец прыняў прыняў удзел у дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" ў ДУА "Сацыяльна-педагагічны цэнтр Аршанскага раёна".
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі