Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотарэпартаж
15 сакавіка 2018, 15:39

Акцыя "Мы - грамадзяне Беларусі!", прысвечаная Дню Канстытуцыі

Акцыя "Мы - грамадзяне Беларусі!", прысвечаная Дню Канстытуцыі, праходзіць ва ўсіх рэгіёнах краіны. Традыцыйна пуцёўкі ў дарослае жыццё маладыя людзі атрымліваюць з рук кіраўнікоў заканадаўчай і выканаўчай улады, грамадскіх дзеячаў і іншых заслужаных і паважаных людзей краіны.

Старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч уручыў пашпарты грамадзян Беларусі таленавітым юнакам і дзяўчатам Брэсцкай, Магілёўскай абласцей і Мінска.

Міхаіл Мясніковіч уручыў пашпарты юным грамадзянам Беларусі. Фота Аксаны Манчук.

Урачыстае мерапрыемства "Мы - грамадзяне Беларусі!", прысвечанае Дню Канстытуцыі, прайшло 15 сакавіка ў Магілёўскім аблвыканкаме. На яго запрасілі 30 таленавітых прадстаўнікоў моладзі з усёй вобласці, у ліку якіх выдатнікі вучобы, актывісты грамадскага жыцця, пераможцы алімпіяд, конкурсаў і спаборніцтваў. Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі павіншаваў удзельнікаў мерапрыемства з Днём Канстытуцыі Беларусі і ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў пашпарты лепшым школьнікам. Фота Алега Файніцкага.

Акцыю "Мы - грамадзяне Беларусі" арганізатары імкнуцца праводзіць у цікавых для школьнікаў месцах. У прыватнасці, 15 сакавіка ў Брэсце абласное мерапрыемства акцыі прайшло ў 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгадзе. На сустрэчу атрымалі запрашэнні 20 таленавітых навучэнцаў з усяго рэгіёна. Гэта актывісты маладзёжнага руху, выдатнікі вучобы, пераможцы алімпіяд, конкурсаў і спаборніцтваў. Фота Вадзіма Якубёнка.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі